«Малады фронт» абвяшчае 14 траўня акцыю «Праспект нацыянальнага сцяга»


«Малады фронт» заклікае беларусаў выйсці ў гадавіну рэферэндуму 1995 года ў цэнтр Менску з беларускай нацыянальнай сімволікай.

«14 траўня 1995 года гвалтоўна і праз фальсіфікацыі рэжым правёў «рэферэндум», скасаваўшы дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоню». 14 траўня, а 12:00 гадзіне «Малады фронт» абвяшчае акцыю «Праспект нацыянальнага сцяга» – і заклікае беларусаў выходзіць на плошчу Каліноўскага (былая Кастрычніцкая) з бел-чырвона-белымі сцягамі. У 21-ую гадавіну ганебнага «рэферэндуму» збяромся разам і станем уздоўж праспекта з нацыянальнымі сцягамі, засведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сцяг жыве ды хутка ізноў станецца дзяржаўным сцягам Беларусі!», – падае сайт «Маладога фронту».

Арганізатары заклікаюць прыносіць з сабою сцягі ды шасты да іх. Тых, хто не мае сцяга, просяць мець пры сабе кій ці вуду, а сцяг удзельніку ўручаць арганізатары акцыі.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары