Магутны вірус «WannaCry» можа паразіць яшчэ больш за 1 млн камп’ютараў


Распрацоўнікі віруса-вымагальніка могуць нанесці новы ўдар па кампютарных сістэмах свету.

Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кібербяспекі Вялікай Брытаніі Кіаран Марцін, паведамляе Espreso.tv са спасылкай на «Financial Times».

Кіаран Марцін адзначыў, што ў будучыні хакеры могуць здзяйсняць кібератакі не толькі на серверы брытанскіх медычных установаў, якія сталі галоўнай мэтай зламыснікаў, але і на іншыя сайты дзяржавы.

Больш за тое, паводле яго, каля 1,3 млн кампютэрных сістэмаў свету могуць быць пашкоджаныя вірусам «WannaCry» у будучыні.

Хто пацярпеў ад віруса-вымагальніка

Спіс беспрэцэдэнтнай масавай атакі хакераў уражвае. Яна выклікала паралюш у міністэрстве аховы здароўя Вялікай Брытаніі. Пацярпелі тэлекамунікацыйныя кампаніі Іспаніі, а таксама кампютары расейскага Следчага камітэту ды Міністэрства ўнутраных справаў. Таксама былі атакаваныя яшчэ і дзясяткі тысяч іншых прыватных і дзяржаўных кампютараў у амаль ста краінах.

Віруc-вымагальнік «WannaCrypt», або «Wcry» пачаў распаўсюджвацца 12 траўня ўдзень. Праграма блакуе кампʼютар: шыфруе файлы і патрабуе аплату ў крыптавалюцебіткойнах, дзеля іх расшыфроўкі. Памер выкупу аднолькавы – $ 300, праз тры дні сума мае вырасці да $ 600. Ахвярамі сталі дзясяткі тысяч кампʼютараў у больш, як ста краінах.

Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт пра вірус-вымагальнік:

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv

Глядзі таксама
Каментары