За «незаконны збыт наркатычных або псіхатропных сродкаў» мужчыне пагражае да 8 гадоў турмы за тое, што ён прадаў свае таблеткі з псіхаактыўным рэчывам.
11 верасня ён прадаў 40 таблетак, якія ўтрымліваюць у сваім складзе дыязэпам, падае Следчы камітэт.
Назву таблетак праваахоўнікі не называюць.
Таблеткі з утрыманнем дыязепаму прадаюцца пры наяўнасці рэцэпту. Цяпер ён ёсць толькі ў аптэках Віцебскай вобласці. 20 таблетак каштуюць 1,7 рубля.
Дыязепам – гэта транквілізатар. Рэгулярны прыём дыязепаму можа прывесці да залежнасці. Прэпарат ужываюць для лячэння трывогі, бяссоння, эпілептычных скурчаў, алкагольнай залежнасці і г. д. Дыязепам таксама выкарыстоўваюць для заспакаення пацыента або анестэзіі.
ДР belsat.eu