Лябедзька заклікаў Еўропу не даваць Лукашэнку крэдытаў


Анатоль Лябедзька выйшаў з турмы ў мінулую суботу, а ў наступную пятніцу яго чакае новы суд.

Беларускага палітыка падтрымалі кансерватары з літоўскага Сейму.

Адразу пасля вызвалення з «содняў», якія Лябедзьку прысудзілі 10 сакавіка за «арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу», палітык адправіўся ў Вільню, дзе сустрэўся з літоўскімі парламентарыямі.

На прэсавай канферэнцыі ў літоўскім Сейме Лябедзька заявіў, што будзе ўплываць на рашэнне Еўропы па крэдытаванні Беларусі.

«Салідарнасць – гэта тое, што павінна быць. Павінная быць дасланае ўцямнее паведамленне ўладам Беларусі, што няма ніякіх перспектываў супрацы з гэтай уладай, пакуль людзі знаходзяцца ў турмах. Мы адправімся на Еўрапейскі кангрэс народных партыяў – гэта асноўныя партыі ў Еўропе, у якіх маюцца рычагі ўздзеяння, – ад іх шмат у чым залежыць, атрымае Лукашэнка крэдыты ці не», – заявіў Лябедзька.

Экс-міністр замежных справаў, прадстаўнік фракцыі «Саюз Айчыны–Хрысціянскія дэмакраты Літвы» Аўдроніс Ажубаліс заявіў, што ён будзе ставіць пытанне аб аднаўленні ўжывання санкцыяў да Беларусі.

«Тыя санкцыі, якія цяпер адмененыя, дазваляюць гэтаму рэжыму атрымліваць фінансавыя плыні з Сусветнага банку, з Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, – цытуе Ажубаліса «Інтэрфакс». – Мы прапануем і будзем заклікаць да аднаўлення гэтых санкцыяў да Беларусі, бо калі Крэмль у цяперашні час не мае дастаткова сродкаў для фінансавання свайго саюзніка, то чаму мы павінны гэта рабіць?».

  • Сам Анатоль Лябедзька атрымаў новую павестку ў суд – на наступны дзень пасля вызвалення.

ДД; фота: «БелГазета»

Глядзі таксама
Каментары