Лябедзька забраў «жучок» з сабой і збіраецца звяртацца ў Генпракуратуру


Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звернецца ў Генпракуратуру ў справе знойдзенага «жучка». Прыладу для праслухоўвання апазіцыйны палітык знайшоў у менскай кавярні «Салодкі фальварак», у чаканні сваіх паплечнікаў Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча.

У выніку сустрэча ў фармаце «Лябедзька-Някляеў-Статкевіч» прайшла на вуліцы. Палітыкі пасмяяліся і вырашылі звярнуцца ў Генпракуратуру.

«Мы звернемся да генеральнага пракурора на прадмет, ці выдаваў ён санкцыі на праслухоўванне нашых тэлефонаў, таму што дамаўляліся пра сустрэчу мы, не называючы месца, а сказалі, што сустракаемся на «старым месцы». Гэта азначае, што тэлефоны праслухоўваюцца, – перакананы Лябедзька. – Ну і, магчыма, таксама будзем настойваць на завядзенні крымінальнай справы: чаму, з якой нагоды праслухоўваюць грамадзянаў РБ і хто за гэтым стаіць. Канечне, гэта сакрэт палішынеля, але такі фармальны крок мы зробім, не разлічваючы, што нам у кайданках прывязуць тых, хто гэта ажыццяўляе».

belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў