Лукашэнка з сынам Колем на Вялікдзень наведалі царкву ў Шклове

photo

Фота president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Спаса-Праабражэнскую царкву ў Шклове.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паводле традыцыі на Вялікдзень наведвае святыні ў рэгіёнах. Гэтак, па словах кіраўніка дзяржавы, ён аддае даніну павагі «нашым людзям, святарам».

Лідар Беларусі выказаў падзяку за служэнне Айчыне, за той «цяжкі крыж», які святары нясуць разам з усімі дзеля станаўлення Беларусі.

Глядзіце яшчэ >>> Праваслаўныя святкуюць Уваскрашэнне Хрыстова – Вялікдзень 

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў сваю чаргу адчувае вялікую адказнасць за беларускую зямлю. Лукашэнка перадаў у дар святыні ікону «Мікола са святымі Міхаілам і Еўфрасінняй», якую напісалі прыкладна ў першай палове XX стагоддзя. У сваю чаргу настаяцель Спаса-Праабражэнскай святыні перадаў у дар кіраўніку дзяржавы абраз свяціцеля Георгія Каніскага, багаслова і дыпламата, які 40 гадоў служыў на Магілёўшчыне.

МЯ, паводле belta.by.  Фота president.gov.by

Глядзі таксама
Каментары