Лукашэнка: Я нават настойваю, каб бізнесмены ўдзельнічалі ў палітыцы


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў закрануў праблему ўдзелу бізнесоўцаў у палітыцы.

Лукашэнка звярнуў увагу, што нікому не забараняецца ўдзельнічаць у палітыцы.

«Я нават настойваю, каб бізнесмены ўдзельнічалі ў палітыцы. Але толькі вы памятайце, каб потым не было крыўдаў: у палітыцы іншыя законы і правілы. Паспрабуйце перабудавацца ў сваім жыцці з эканомікі на палітыку, і ўсё будзе нармальна. Ні ў якім разе не трэба змешваць гэтыя паняцці і блытаць іх», – падкрэсліў ён.

Паводле Лукашэнкі, праглядаючы раніцай СМІ, ён выявіў нейкую крыўду з боку прадстаўнікоў шэрагу структураў, бо іх не запрасілі на сустрэчу.

«Што тычацца скаргаў гэтыя спадароў, павінен сказаць, што ў нас сёння не палітычная нарада і палітычный кампаніі пакуль няма. Праўда, праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы – дык гэта трэба ісці туды і там, не крыўдуючы, весці дыялог. А сёння я запрасіў сюды людзей, якія займаюцца справай і ўдзельнічаюць у палітыцы тады, калі ідуць палітычныя кампаніі. Таму крыўдзіцца не трэба, што тут не ўсіх паклікалі. Усіх паклікаць не маглі, а з тымі, хто крыўдзіцца, сустрэнемся на парламенцкіх, прэзідэнцкіх выбарах, таму што ў іх больш палітыкі, чым бізнесу», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка таксама паабяцаў, што стаўлення чыноўнікаў да бізнесу зменіцца.

«Усе тэхнічныя перашкоды для актыўнай дзейнасці савету ліквідавалі, пашырылі яго паўнамоцтвы. Адмахнуцца ад вашых рэкамендацый дзяржорганы проста так больш не змогуць. Усе прапановы бізнес-асяроддзя з гэтага часу становяцца абавязковымі для разгляду», – заявіў ён.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў