Лукашэнка сустрэўся з Парашэнкам (Відэа)

video

 

Пасля размовы паміж сабой Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка выйшлі да журналістаў.

Прапануем вашай увазе некаторыя з заяваў кіраўніка Беларусі

«Мы сёння вельмі шмат гаварылі пра супрацу ў інтарэсах Луганскай і Данецкай вобласцяў. Мы пастаўляем туды гуманітарную дапамогу ў гэтыя вобласці. Мы хацелі б працаваць там без пасярэднікаў і па самым кароткім шляху, а ён праз Украіну. Я прасіў Пятра Аляксеевіча, калі будзе нейкая цікавасць, калі ў нас супадуць гэтыя гуманітарныя канвоі, каб мы гэта зрабілі разам. Бо людзі ж нашыя, дзяліць нам няма чаго. І я ўдзячны прэзідэнту і ягоным калегам, якія згадзіліся на гэты крок», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Таксама ён узгадаў пра арганізацыю менскіх перамоваў:

«Я рабіў, раблю і буду рабіць толькі тое, пра што мяне папросяць два прэзідэнты. Мне было даручана Пятром Аляксеевічам ды Уладзімірам Уладзіміравічам арганізаваць гэтую сустрэчу ў Менску – гэта не мая была ініцыятыва – мне сказалі, як гэта зрабіць, я гэта зрабіў. Прэтэнзіяў няма. Пасля Пятро Аляксеевіч звярнуўся да мяне наконт кантактнай групы. Яшчэ раней са сваім добрым знаёмым Аляксандрам Турчынавым на Палессі мы вялі перамовы. Было паднята пяць-сем пытанняў, якія ён паставіў перада мной. І сёння публічна на перамовах я запытаў: «Я ўсё выканаў, што абяцаў?» Ён кажа: «Больш чым». Так будзе і далей.

Усё, што даручаць мне два прэзідэнты, больш, чым хто іншы ўцягнутыя ў гэты канфлікт, мы, беларусы, будзем рабіць.

Мы не прэтэндуем ні на якія лаўры. Я пра гэта толькі што сказаў: якія могуць быць лаўры, калі гінуць людзі. Вы, украінцы, мусіце ведаць, што ў вас ёсць блізкія і родныя людзі, якія жывуць крыху паўночней вас, але якія нічым не адрозніваюцца ад вас. І калі вам складана, у чым толькі зможам, мы заўжды дапаможам».


На 11:00 была запланаваная сустрэча кіраўнікоў двух краінаў сам-насам у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. А 12:30 мелася пачацца сустрэча для журналістаў, якая ў выніку пачалася са спазненнем.

На месца ўжо прыбылі чальцы беларускай дэлегацыі – Сямашка, Ананіч, Макей, Шуневіч, Мясніковіч.

Лукашэнка, які спазніўся на 40 хвілінаў, прайшоў з Парашэнкам па чырвонай дарожцы.

На павестцы дня тэмы эканамічнага супрацоўніцтва і шэраг палітычных пытанняў. У межах візіту яны абмяркуюць урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны і сітуацыю ў рэгіёне, абмяняюцца думкамі па міжнароднай праблематыцы, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Таксама ў планах абмеркаванне развіцця палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай супрацы паміж Беларуссю і Украінай. У гэты ж час 21 ліпеня распачынаецца беларуска-ўкраінскі эканамічны форум.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары