Лукашэнка паехаў адпачыць у Сочы, каб сустрэцца з Пуціным


«Такая сустрэча рыхтуецца», – сказаў Ria.ru прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

На нядаўняй прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе «шарахацца» паміж Расеяй і Захадам.

«Калі мяне пачалі даставаць пытаннямі, што прыйдзе Пуцін і захопіць нашы тэрыторыі, я пажартаваў – у нас больш няма падставаў прэтэндаваць на расейскія землі», – сказаў старшыня Беларусі.

2 лютага стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Сочы на кароткачасовы адпачынак.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары