«Лукашэнка нашых каранёў. Ён частка рускага народу, хоць і беларус» (апытанка)


«Белсат» запытаў у жыхароў Масквы, ці сапраўды Лукашэнка саюзнік Расеі.
«Ён нашых каранёў. Ён усё роўна частка рускага народу, хоць і беларус», – заявіў адзін з сустрэтых намі масквічоў.
«Калі яму выгадна – саюзнік. Калі не, спрабуе быць апанентам, зноў жа не без карысці для сябе. Аляксандра Лукашэнку я лічу дзяржаўнікам, прынамсі, які клапоціцца аб сваёй дзяржаве», – адказаў іншы.
Некаторыя масквічы мяркуюць, што Аляксандр Лукашэнка прытрымліваецца нейтралітэту паміж Расеяй і Еўропай.

Глядзі таксама
Каментары