Лукашэнка на Вялікдзень: Мы ваяваць не збіраемся, а калі камусьці захочацца, то годна яго сустрэнем


Беларусь ні з кім ваяваць не збіраецца, але гатовая даць годны адпор агрэсарам, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы царкву Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Воршы ў Велікодную нядзелю, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка, размаўляючы з вернікамі, нагадаў, што Беларусь была і застаецца мірнай краінай. «Мы ваяваць не збіраемся. А калі камусьці захочацца, мы годна яго сустрэнем», – сказаў лідар Беларусі, падае interfax.by.

«Але такіх ворагаў у нас пакуль яшчэ няма. Таму жывіце спакойна. Усё ў нас наладзіцца і прыйдзе ў парадак», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў прысутным здароўя і добрага настрою. «Калі ў вас будзе добры настрой – у нас усё атрымаецца», – сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па добрай традыцыі наведвае ў свята Вялікадня розныя рэгіёны Беларусі. Сёлета ён пабываў на сваёй малой радзіме.

Аляксандр Лукашэнка атрымаў у Воршы ў падарунак ікону «Тайная вячэра», вырабленую майстрамі Куцеінскага брацтва. У дар святыні Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы кіраўнік Беларусі перадаў ікону «Збаўца Усёдзяржыцель» майстра Дзмітрыя Палуянава.

МЯ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары