Лукашэнка: «Мяккая беларусізацыя»? Агідна пра гэта чуць!»

video

«Асобным сілам і структурам у Расеі трэба спыніць гэтую цягамоціну. Часам агідна слухаць з некаторых ангажаваных рупараў з Расеі, што ў нас ледзь не «мяккая беларусізацыя», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад Парламентам.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што лічыць расейцаў і беларусаў «братамі». «Некаторыя рупары ажно да паклёпу даходзяць! Гэта да дабра не прыводзіць, тым больш гэта хлусня! Мы – адзін народ, ад аднаго карэння выраслі: расейцы і беларусы, – эмацыйна заявіў кіраўнік краіны. – Тут у Парламенце палова, а можа і больш, у жылах якіх цячэ расейская кроў».

Глядзіце таксама: Самае важнае са звароту Лукашэнкі

«Што, вернемся да гэтых нацменаўскіх часоў, калі ў нас спрабавалі выцягнуць жылы і паглядзець: а колькі ж у беларусаў расейскай крыві? І пасадзілі паўкраіны на чамаданы праз тое, што яны расейцы», – дадаў Лукашэнка.

У сваім выступе кіраўнік краіны запэўніў, што гэта ён «павярнуў гэты працэс назад». «Дык навошта мы падымаем тут на роўным месцы буру ў шклянцы вады», – запытаўся ў прысутных Лукашэнка.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары