Лукашэнка можа ехаць у Парыж


Сёння ўступіла ў сілу рашэнне аб гадавой адмене санкцыяў для 170 беларусаў і трох юрыдычных асобаў. ЕЗ прыняў пашэнне паставіць санкцыі на паўзу да 28 лютага 2017 года. 

Варта адзначыць, што ЕЗ не зняў эмбарга на пастаўку ўзбраенняў у Беларусь, а таксама санкцыяў у дачыненні да чатырох асобаў, якіх ЕЗ лічыць датычнымі да знікнення ў 1999-2000 гадах апазіцыйных палітыкаў і журналіста.

Пад санкцыямі засталіся:

  • Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў)
  • Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта)
  • Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС)
  • Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір спецназу ўнутраных войскаў МУС)

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары