На нарадзе 21 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што новая рэдакцыя дэкрэту №3 павінна быць «прызямлёнай і збалансаванай».
«Я абяцаў, што да канца гэтага года мы распрацуем і прымем дэкрэт прэзідэнта, які будзе развіваць вядомы дэкрэт №3. Мы з вамі тады дамовіліся, каб мы не падвяргаліся крытыцы і нас не называлі рэтраградамі, мы павінны дапрацаваць гэты праект з улікам тых недахопаў і, магчыма, памылак, якія былі дапушчаныя пры распрацоўцы дэкрэту №3, зрабіць яго прызямленым», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён падкрэсліў, што дакумент павінен быць збалансаваным:
«З аднаго боку – даць людзям магчымасць працаўладкавацца, з другога боку – прымусіць працаваць тых, хто сёння можа, але не хоча».
Лукашэнка заявіў, што асноўная адказнасць за выкананне дэкрэту павінна легчы на мясцовыя ўлады, «якія разбяруцца, можа чалавек працаваць, не можа, трапіў ён у цяжкую сітуацыю ці не патрапіў».
Лукашэнка заявіў: калі чалавек трапіў у цяжкую сітуацыю, яго трэба падтрымаць, а калі ён сапраўды дармаед, значыць, яго трэба прымусіць працаваць.
КА, belsat.eu