Лукашэнка дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы: Я не пацярплю ціску, беларусы таксама

video

Кіраўнік краіны на сустрэчы з Рыгорам Рапотам паскардзіўся на расейскі бок за нявызначанасць у сітуацыі з газам і блакаванне беларускіх тавараў.

«Мы целяпаемся (інакш не скажаш) і ўжо некалькі месяцаў не можам дамовіцца па цане на газ. У сувязі з гэтым Расея знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы гэта ўспрымаем як ціск на Беларусь, але ціску я не пацярплю, і беларусы таксама», – сказаў Лукашэнка.

«У Расеі яны (беларускія прадукты – заўвага belsat.eu) чамусьці «няякасныя». Але зразумела: калі мы пастаўляем якасны тавар і па прымальным цэнах у Расею, мы бʼём па кішэнях алігархаў ад сельскай гаспадаркі ў Расеі. Яны ціснуць на ўрад (там сувязі, вы ведаеце не горш за мяне, якія), а ўрад дае каманду «фас» розным чыноўнікам – ад Рассельгаснагляду і гэтак далей. Яны ў нас тры прадпрыемствы адкрываюць для паставак – пяць закрываюць, пяць адчыняюць – шэсць потым зачыняюць. Ідзе непрыхаваны ціск», – заявіў Лукашэнка.

«Я чаму адкрыта пра гэта кажу? Таму што ўжо надакучыла, гэта ўжо праз край, далей так працягвацца не можа», – заключыў ён.

ДР belsat.eu паводле president.gov.by

Глядзі таксама
Каментары