Такое меркаванне кіраўнік Беларусі выказаў падчас сустрэчы з кіраўніком назіральнага савету менскага ХК «Дынама» Ігарам Шуневічам.
«Іх месца там [можна толькі здагадвацца, што меў на ўвазе кіраўнік Бедарусі. – Заўв. Belsat.eu]. Ім няма чаго рабіць з такой гульнёй у гэтым дывізіёне. Але пагадзіцца з гэтым мы ніяк не можам», – цытуе Аляксандра Лукашэнку belta.by.
Нагадаем, што зборная Беларусі па хакеі правальна выступіла на сёлетнім чэмпіянаце свету і вылецела з вышэйшага дывізіёна.