Лукашэнка ўбачыў паляпшэнне адносінаў Беларусі і ЗША


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 27 лютага з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыкам Рубіным. Лідар Беларусі і прадстаўнік уладаў ЗША абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносінаў, у тым ліку праблемнага характару, адзначыўшы пры гэтым станоўчую дынаміку дачыненняў у апошні час.

Таксама яны разгледзелі некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, у прыватнасці сітуацыю ў Еўропе, падае telegraf.by са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.

З Эрыкам Рубіным спаткаўся таксама 27-га лютага міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей. Бакі абмяркоўвалі праблемныя пытанні ў беларуска-амерыканскіх дачыненнях, абмяняліся бачаннем двухбаковай супрацы і далі ацэнку рэгіянальнай сітуацыі, зазначае interfax.by са спасылкай на Міністэрства замежных справаў.

Пад канец студзеня 2015-га года часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, выступаючы на канферэнцыі Атлантычнай рады, прысвечанай праблемам Усходняга партнёрства, прызнаў праблемы з дэмакратыяй у Беларусі, аднак папрасіў «працягнуць руку дапамогі», таму што незалежнасць краіны знаходзіцца пад пагрозай.

МЯ, паводле telegraf.by, interfax.by

Стужка навінаў