Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна, Саўчанцы прысвоілі званне Героя Украіны, а Макарэвіч заспяваў па-беларуску


Прэзідэнт Украіны прысвоіў лётчыцы Саўчанцы званне Героя Украіны

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Надзея з’яўляецца сімвалам нязломнасці ўкраінскага духу і гераізму, сімвалам таго, як трэба абараняць і любіць Украіну, сімвалам нашай перамогі», – заявіў Пятро Парашэнка.

Аляксандр Лукашэнка атрымаў ад Уладзімера Пуціна ордэн

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

«За вялікі асабісты ўклад у развіццё традыцыйных дружалюбных сувязяў паміж Расеяй і Беларуссю, паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, абароннай, эканамічнай і сацыяльнай сферах», – гаворыцца ў афіцыйным дакуменце.

«Партызан Рок! Беражы зубы сістэмны пі…рок»

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

3 сакавіка гурт «Brutto» прэзентаваў новую песню пад назвай «Партызан Рок». На афіцыйнай старонцы «Вконтакте» пад кліпам да новага трэку гурт сфармуляваў асноўны мэсідж песні.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым

[vc_single_image image=”14″ img_size=”large”]

На паніхіду прыйшлі старшыня праўлення «Раснана» Анатоль Чубайс, кіраўнік «Расатама» Сяргей Кірыенка, былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын, расейскі мільярдэр Міхаіл Прохараў ды жонка экс-прэзідэнта Расеі Наіна Ельцына. Першыя асобы Расеі на развітанне з апазіцыйным палітыкам не прыйшлі.

Андрэй Макарэвіч запісаў песню па-беларуску і распавёў пра свае беларускія карані

[vc_single_image image=”18″ img_size=”large”]

Расейскі спявак пабываў у Менску, каб скончыць працу над сваёй першай беларускамоўнай кампазіцыяй для праекту «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў