Першы народны суд Наваросіі прапанаваў падумаць пра духоўнасць і прагаласаваў за расстрэл мужчыны, які нібыта згвалціў 13-гадовую дзяўчынку.
Аляксей Мазгавы, ён жа Прывід, паабяцаў арыштоўваць усіх жанчын, якія ходзяць па клубах і кафэ: «Надышоў час успомніць, што вы рускія. Прыйшоў час падумаць пра духоўнасць», – заявіў ён падчас сустрэчы з жыхарамі Луганску, якія прыйшлі на г. зв. першы народны суд Наваросіі.
Падчас судовага «паседжання» было прынята рашэнне расстраляць маладога чалавека, які згвалціў 13-гадовую жыхарку Луганску.
Цалкам відэа можна паглядзець тут.
ЮВ, belsat.eu