Літва баіцца сваіх памежнікаў. Беларускія спецслужбы ўсё часцей іх вярбуюць


Цяпер памежнікам, якія выязджаюць у замежныя краіны, акрамя НАТО, ЕЗ і Шэнгенскай зоны, трэба запаўняць спецыяльную анкету, паведамляе Regnum.

Таксама перад выездам супрацоўнікі мусяць звяртацца ў памежную службу па кансультацыю па магчымых пагрозах, якія могуць іх сустрэць у чужой краіне. Калі паездка прыватная, такія кансультацыі не абавязковыя, але рэкамендаваная.

Летась беларускія спецслужбы актывізавалі спробы вербавання супрацоўнікаў літоўскіх устаноў, якія рэгулярна ездзяць у Беларусь за таннымі таварамі або па прыватных справах, паведамляе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі.

Згодна са справаздачай, беларускія спецслужбы больш за ўсё цікавяцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі САДМ і паліцыяй Літвы.

Чытайце таксама >>>>>> Экс-кіраўнік спецслужбаў Літвы пра затрыманне беларускіх шпіёнаў: Раней мы не праводзілі такіх акцый

Мінулы год у Літве адзначыўся некалькімі шпіёнскімі скандаламі, у якіх былі задзейнічаны Беларусь і Расея. З краіны выслалі трох грамадзянаў Расеі, таксама былі затрыманыя дзве асобы, якіх падазраюць у супрацы з беларускай выведкай. Па дадзеных дэпартамента, вербавання літоўскіх грамадзянаў займаўся вайсковец беларускага ГРУ Сяргей Куруленка, які ў Літве прадстаўляўся прадпрымальнікам.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары