Літоўскі вайсковец шпіёніў на карысць Беларусі


Галоўнае выведвальнае ўпраўленне Генштабу Беларусі завербавала вайсковага медыка, які перадаваў у Беларусь сакрэтную інфармацыю і вербаваў іншых вайскоўцаў.

Прадстаўнік Генпракуратуры Літвы паведаміў, што Беларусь цікавілася літаральна ўсім: вайсковаю тэхнікай, якая ёсць у літоўскага войска, узбраеннем, падрабязнасцямі аперацый, вучэнняў, інфармацыяй пра колькасць вайскоўцаў у розных падраздзяленнях. Не некаторых сваіх калегаў завербаваны складаў дасе і адпраўляў у Беларусь. За гэта ён атрымліваў грошы.

Літоўскія праваахоўнікі падкрэсліваюць, што завербаваны не меў непасрэднага доступу да сакрэтных дакументаў, бо меў званне ўсяго толькі старэйшага шараговага. Аднак ён удзельнічаў у міжнародных вучэннях і місіях, ведаў структуру падраздзяленняў ды іншую інфармацыю.

«Ён перадаваў дадзеныя, якія здолеў атрымаць за час шпіянажу – пра ўзброеныя сілы, службоўцаў, планах, заданнях, досыць шмат усяго», – паведаміў пракурор Раймондас Пятраўскас.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў