Літоўская Генпракуратура шукае адміністратараў «Віленскай народнай рэспублікі»


У Літве правераць, ці не пагражае незалежнасці краіны скандальная старонка ў Facebook.

4 лютага літоўская Генпракуратура распачала расследаванне па артыкулах 121 і 122 Крымінальны Кодэкса. Гэтыя артыкулы прадугледжваюць адказнасць за стварэнне і дзейнасць антыканстытуцыйных груп і арганізацыяў, а таксама за публічныя заклікі да парушэння суверэнітэту краіны.

Адміністратары суполкі ў «Віленская народная рэспубліка» па-руску і па-польску патрабуюць увесці ў Віленскі раён «зялёных чалавечкаў» і правесці там рэферэндум «сярод мясцовага насельніцтва».

У дасудовым расследаванні абвінавачванні пакуль не прад’яўленыя, зараз ідзе праца па ідэнтыфікацыі адміністратараў суполкі.

Літоўскі Крымінальны Кодэкс за стварэнне і дзейнасць антыканстытуцыйных груп і арганізацыяў прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў, за публічныя заклікі да гвалтоўнага парушэння суверэнітэту Літвы – да пяці гадоў.

НМ, belsat.eu, паводле BNS.lt

Глядзі таксама
Каментары