Ліга чёмпіёнаў: БАТЭ на выездзе гуляе з армянскім «Алашкертам»


Ці пройдзе барысаўскі клуб чэмпіёна Арменіі?

Сёння а 19:00 у Ерэване БАТЭ ў межах 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў гуляе з «Алашкертам». Матч гэтых супернікаў на «Барысаў-Арэне» на мінулым тыдні скончыўся нічыёй 1:1.

Букмекеры схіляюцца да таго, што далей пройдзе клуб з Беларусі, – каэфіцыент на такі зыход у розных букмекерскіх канторах вагаецца ад 1,35 да 1,48. У сваю чаргу каэфіцыент на далейшы праход «Алашкерту» – ад 3,2 да 4,3.

Каб падтрымаць сваю любімую каманду, заўзятары БАТЭ перад лігачэмпіёнскай гульнёй запісалі матывацыйны відэаролік.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту ФК БАТЭ

Глядзі таксама
Каментары