Леў Шлосберг: Лукашэнка пашле Пуціна і падыме войска


Старшыня пскоўскага аддзялення расейскай апазіцыйнай партыі «Яблоко» патлумачыў, чаму Пуцін не рызыкне нападаць на Беларусь.

Сваё меркаванне на тэму адносінаў кіраўнікоў Беларусі і Расеі Леў Шлосберг выказаў у інтэрв’ю выданню «Апостраф». Падаем тэкст выказвання.

«Чаму Пуцін крыўдуецца на Лукашэнку, але церпіць яго выпады? Проста ён ведае характар Луашэнкі: па-першае, пашле на тры літары, а па-другое, падыме войска. Увайсці арміяй у Беларусь немагчыма. Устане ўся краіна. Я ведаю настрой беларускага народу і ведаю, на што здольнае беларускае грамадства, у тым ліку ў пытаннях абароны сваёй тэрыторыі. Пуцін туды не сунецца ніколі. Гэта выключана пры любой сітуацыі. Ён будзе зліцца, будзе не пускаць беларускія малочныя і іншыя прадукты на расейскі рынак, але ён ніколі не пойдзе супраць Лукашэнкі і Беларусі, таму што той (як і сам Пуцін) трымае уладу ў руках і не мае намеру аддаваць яе камусьці. А ва Украіне ў 2014 годзе было безуладдзе. Украінскія эліты самі спрыялі гэтаму безуладдзю у значнай меры. Калі падаў прэзідэнцкі рэжым, яму на змену маглі прыйсці толькі часова выконваючыя абавязкі, якія разумелі часовасць і няўстойлівасць свайго статуса. І высветлілася, што няма каму абараніць Крым», – заявіў Леў Шлосберг.

29 жніўня мінулага года Леў Шлосберг быў моцна збіты ў Пскове. Старшыня партыі «Яблоко» Грыгорый Яўлінскі заявіў тады, што напад на палітыка звязаны з расследаваннем адпраўкі пскоўскіх дэсантнікаў ва Украіну, якое праводзіў Шлосберг.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары