Латвія апублікуе картатэкі КДБ СССР


Дэпутаты латвійскага Сейму прынялі закон аб аб публікацыі ў інтэрнэце дакументаў КДБ. У агульны доступ будуць выстаўленыя спісы асабістых дадзеных і працоўных справаў агентаў, матэрыялы няўдалае вярбоўкі, а таксама аператыўныя справы КДБ.

Цэнтру дакументавання наступстваў таталітарызму даручана да 3 снежня перадаць дакументы Латвійскаму нацыянальнаму архіву. Усе звесткі будуць размешчаныя на сайце ведамства ўжо да 31 снежня 2018 года.

«Згодна з прынятым законам, будуць апублікаваныя агентурныя картатэкі, картатэка ўліку пазаштатных аператыўных супрацоўнікаў і тэлефонныя кнігі работнікаў КДБ, якія змяшчаюць інфармацыю аб штатных супрацоўніках і існыя ў архівах апісанні Цэнтральнага камітэту кампартыі Латвіі», – адзначаецца ў прэзідыуме Сейма.

З 1 траўня 2019 года плануецца публікацыя і іншых дакументаў КДБ.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары