Латвійскае міністэрства абароны паведамляе пра расейскую падлодку ў Балтыйскім моры


Расейскае вайсковае ведамства ў сваім Facebook‘у кпіць з заявы сваіх латвійскіх калегаў і дзякуе за піяр ВМФ РФ.

Twitter міністэрства абароны Латвіі публікуе інфармацыю пра зафіксаваную ў тэрытарыяльных водах краіны расейскую падводную лодку.

У адказ на гэты тўіт расейскае Мінабароны са здзекам напісала ў сваім Facebook‘у, што латвійскія вайскоўцы перанялі эстафету панікі ад шведскіх калегаў.

 

Нагадаем, што сёлета шведскія вайскоўцы спрабавалі знайсці расейскую міні-субмарыну, якая заплыла ў Стакгольм. Падводку шукалі некалькі тыдняў, але пашуковая аперацыя аказалася безвыніковай.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў