«Квіток у адзін канец»: Эстонія асцерагаецца, што пасля вучэнняў у Беларусі застануцца расейскія вайскоўцы


Фота: REUTERS/Ints Kalnins

Масква можа выкарыстаць маштабныя вайсковыя вучэнні, каб раскватараваць у Беларусь некалькі тысячаў жаўнераў. Пра гэта ў інтэрвʼю «Reuters» заявіў міністр абароны Эстоніі.

Нагадаем, што ў верасні Масква і Менск правядуць вайсковыя манеўры, у якіх, на думку некаторых чальцоў НАТО, можа ўдзельнічаць да 100 000 жаўнераў.

Паводле міністра абароны Маргуса Цахкны (на фота), у Эстоніі ды іншых краін НАТО ёсць падставы баяцца, што пасля вучэнняў «Захад-2017» расейская армія можа застацца ў Беларусі.

«Для расейскіх салдат, якія накіроўваюцца ў Беларусь, гэта квіток у адзін канец», – падзяліўся меркаваннем эстонскі міністр.

«Гэта не маё асабістае меркаванне. Мы вельмі старанна аналізуем, як Расея рыхтуецца да вучэнняў», – дадаў ён.

Кіраўнік Беларусі раней называў падобныя прагнозы беспадстаўнымі і казаў, што ніхто не збіраецца пакідаць у Беларусі расейскіх жаўнераў пасля вучэнняў.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Глядзі таксама
Каментары