Крытыкуеш уладу – шукай новую працу


[vc_single_image image=”368493″ img_size=”large”]

Працаўніка фермы аграгарадка Любань у Акцябрскім раёне зволілі за крытыку парадкаў на ферме.

Сяргей – уцякач з Марыупалю год адпрацаваў на жывёлагадоўчай ферме ў аграгарадку Любань. Пабачыўшы знутры жыццё фермы, Сяргей быў вельмі абураны ўмовамі ў якіх утрымліваюцца каровы, абслугоўваючым персаналам, кіраўніцтвам ды ўмовамі працы. Працаўнік неаднаразова звяртаўся да кіраўніцтва каб прынялі нейкія меры па паляпшэнню сітуацыі, але рэакцыі не было аніякай. Зрэшты ён і яго грамадзянская жонка апісалі сітуацыю на ферме і змясцілі яе 2 дні таму ў суполцы «Рудабельская паказуха» у сацсетцы «Аднакласнікі».

«Брама зламана, целега для развозу каровам мукі амаль развалілася – апісвае сітуацыю на ферме жонка Ірына, – загоны для цялят такія, што цяляты пастаянна выходзяць да кароў. Абслугоўваючы персанал часта ўходзіць у запой і не выходзіць на працу. Абяцалі выдаць працоўнае адзенне, абутак – нічога не далі. Каровы хварэюць і аніякай своечасовай ветэрынарнай дапамогі. Даільныя апараты не дадаіваюць кароў, з-за гэтага ў кароў мастыт. Хворыя мастытам каровы дояцца разам са здаровымі. Тры дні не было стоку ваду, з-за чаго даільнае памяшканне практычна затоплена, нават туалет не працуе. Муж спрабаваў звярнуць увагу загадчыка фермы, у адказ – поўная абыякавасць і толькі адна фраза: «Усім добра, аднаму толькі табе кепска».

[vc_single_image image=”368171″ img_size=”large”]

Напрыканцы звароту неабыякавая сямейная пара выказвае спадзяванне, што ўлады звернуць увагу на праблему і дапамогуць ліквідаваць бязладдзе на ферме.

Рэакцыя ўлады на размяшчэнне гэтай інфармацыі была амаль імгненнай. Сёння Сяргей загадчыкам фермы быў звольнены з працы, а жонцы Ірыне, якая працуе настаўніцай у мясцовай школе і адначасова знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па дагляду за дзіцяці, пагражаюць таксама звальненнем.

Ларыса Кавальчук для belsat.eu

Стужка навінаў