Крымінальная справа за цацачных нацыстаў у дзіцячай краме


Па факце продажу бюстаў жаўнераў SS у «Дзіцячым свеце» на Лубянцы распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 282 КК РФ «узбуджэнне нянавісці або варожасці».

Паводле прадстаўніка маскоўскай пракуратуры Алены Расохінай, дырэктару крамы вынесена папярэджанне, перадае meduza.io.

Расейскія следчыя органы правялі шэраг вобшукаў і допытаў па справе аб продажы цацак са свастыкаю, перадае тэлеканал «Дождж».

Аб продажы цацачных нацыстаў стала вядома з рэпартажу тэлеканалу «Россия-1» з 3 красавіка.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары