Красоўкі «Nike» з вышыванкаю ўзбударажылі беларусаў


Сусветна вядомы вытворца спартовага абутку і вопраткі выпусціў серыю красовак, якія сваім арнаментам нагадваюць беларускі сімвал.

У апісанні да чаравікаў, якія выпусцілі пры канцы 2015 года, паведамляецца, што «Nike Roshe One Winter» «мінімалістычныя красоўкі ў рэтра-стылі».

Мадэль у інтэрнэт-крамах каштуе да $ 100. Ёсць мужчынскі ды жаночы варыянт красовак у трох колерах: чырвоным, чорным і сінім.

Згодна з назваю, красоўкі ўцепленыя на зіму, а на задніку красуецца снежны чалавек еці.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары