Кранальная прамова бабулі праз слёзы: Зняславіліся на цэлы свет!

video

5 сакавіка чарговы «Марш недармаедаў» прайшоў у Берасці, негледзячы на тое, што улады зладзілі на плошчы Леніна дзіцячае свята. Арганізатары падсумавалі, што ў цэлым акцыя прайшла паспяхова

Падчас онлайн-рэпартажу слова ўзяла 77-гадовая жыхарка Берасця, якая праз слёзы заклікала маладзёнаў да дыялогу з уладамі без прымянення сілы:

«Я да вас звяртаюся са старой сівой галавой: мне 77 гадоў. Мы вайну прайшлі, пасля вайны аднаўлялі краіну.

Але такога не было, каб нашую моладзь нараклі дармаедамі. Зняславіліся на цэлы свет! На цэлы свет!

У нас хлопцы пілі-гулялі, з імі не здолелі, бамжамі – узяліся за нармальную моладзь!

Яны [улады – рэд.] мусяць папрасіць прабачэння ў вас, сказаць: «Слухайце, цяжкі час для краіны, мы вам дапаможам усім, чым магчыма, каб семʼі пракарміць».

Хіба можна так?!

І яшчэ звяртаюся да вас, да ўсіх, маладзёны: толькі словамі дзейнічайце. Не дзейнічайце так, каб вам заламвалі рукі, выкручвалі ў ізалятары. Інакш нам, старым, будзе кепска!»

Акцыя ў Берасці 5 марта распачалася на плошчы Леніна апоўдні. Удзельнікі пратэсту пайшлі да будынку гарвыканкаму. Там яны раздзяліліся: частка пайшла ў актавую залу на сустрэчу з мэрам, частка засталася каля будынку і патрабавала выхаду мэра на вуліцу.

Пасля мітынгу натоўп рушыў цэнтральнымі вуліцамі да ЦУМу. Да пратэстоўцаў далучаліся людзі. У выніку ў шэсці ўзялі ўдзел каля 1500 чалавек.

Глядзіце самыя лепшыя моманты Маршу

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары