Кожны чацвёрты расеец не выключае вайну з Украінай


10% расейскіх грамадзянаў лічаць, што вайна з Украінай ужо пачалася.

Пра гэта сведчаць дадзеныя студзеньскага даследавання Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ).

Больш за палову расейцаў лічыць, што на ўсходзе Украіны ідзе грамадзянская вайна.

«Надзеі на менскія пагаднення зніклі, замарозіць канфлікт не атрымалася, верагоднасць вайны павялічылася», – адзначае ў размове з Vedomosti.ru кіраўнік Усерасейскага цэнтру Валерый Фралоў.

Расейскі дэпутат ад партыі «Справядлівая Расея» Дзмітрый Гудкоў называе даследаванне ВЦИОМ «зомбасацыялогіяй» і дапускае, што такім чынам Крэмль «да нечага» рыхтуе насельніцтва.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў