Кошты на нафту не спыняюць росту


Упершыню за апошнія чатыры гады кошт на нафту маркі Brent перавысіў 81 долар за барэль. Пры гэтым прагназуецца, што цана на чорнае золата будзе расці далей.

Рост коштаў абумоўлены галоўным чынам тым, што найбуйнейшыя экспарцёры нафты працягваюць прытрымлівацца дасягнутых раней пагадненняў адносна абмежаванняў здабычы сыравіны. Пры такіх варунках верагодны прагноз найбуйнейшых нафтаздабыўных кампаніяў, паводле якіх у бліжэйшы час кошт на нафту падскочыць да адзнакі 100 долараў за барэль.

Кошты на нафту рэзка абваліліся ў 2014 годзе. Гэтак, напрыклад, у жніўні 2014 барэль нафты каштаваў 104 долараў ЗША, а ўжо ў студзені 2015 – усяго 50 долараў.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары