Кошт будаўніцтва БелАЭС можа вырасці на 50,6 млрд расейскіх рублёў альбо на $ 675 млн.
Адпаведныя лічбы змяшчае каштарысны разлік, што ўнесены на разгляд у «Галоўэкспертызу Расеі», паведамляе бюлетэнь Разліковай палаты Расеі.
«Бакамі прынятае рашэнне аб павелічэнні кошту будоўлі БелАЭС на 8,92 млрд рублёў у базісным узроўні цэнаў, альбо на 50,6 млрд рублёў у цэнах I кварталу 2016 года ($ 675 млн па сярэднім курсе расейскага рубля на I квартал у доларах – заўв.)», – гаворыцца ў бюлетэні.
Два гады таму намеснік дырэктара РУП «Беларуская АЭС» Андрэй Баркун казаў, што кошт БелАЭС не перавысіць $ 11 млрд. Незадоўга да гэтай заявы стала вядома, што Расея вылучыць Беларуси крэдыт да $ 10 млрд на будаўніцтва АЭС.
Рэпартаж «Белсату» пра тое, наколькі бяспечная БелАЭС
Адставанне па тэрмінах дапушчанае, як беларускімі, так і расейскімі будаўнікамі, гаворыцца ў бюлетэні.
Напрыклад, невыкананне графіка працаў па першым энергаблоку складае 1-3 месяцы, па рэактарным аддзяленні – 2-3 месяцы, па насоснай станцыі – да 2,5 месяцы.
«Асноўнымі прычынамі адставання ад графіка вытворчасці работ зʼяўляюцца недастатковая колькасць будаўнічага персаналу на абʼекце, адсутнасць паўнавартаснай працы ў двухзменным рэжыме, нясвоечасовая выдача працоўнай дакументацыі Генпадрадчыкам», – тлумачыцца адставанне ў дакуменце.
Беларуская АЭС будуецца недалёка ад Астраўца з 2011 года. З аргументамі супраць яе будаўніцтва можна азнаёміцца, паглядзеўшы «Гарачы каментар» з расейскімі фізікам-ядравікам Андрэем Ажароўскім:
НМ, belsat.eu