Коля Лукашэнка не хоча быць спартоўцам


Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў пасля ўручэння ўзнагародаў пераможцам спаборніцтваў «Снежны снайпер».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яго малодшы сын пакуль не думае станавіцца ні біятланістам, ні хакеістам.

«Я яго не ўгаворваю, ён яшчэ маленькі. Больш за ўсё ў яго атрымлівалася плаванне, але ён катэгарычна адхіліў яго, кажа, што гэта нудны від спорту. У яго някепска з лыжамі, таму што ён высокі. Кажа, што гэта яму таксама нудна. А вось хакей – гэта ўсё. Таму я не ведаю, якім выглядам спорту ён будзе займацца. Я яго проста вучу таго, што ўмею я », – сказаў Лукашэнка.

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы заваяваў бронзу ў спрынце і серабро ў змешанай эстафеце ў складзе каманды Менскай вобласці на дзіцячым турніры па біятлоне «Снежны снайпер».

4 сакавіка 2018 года. Падчас уручэння ўзнагародаў на турніры «Снежны снайпер». Фота – прэс-служба кіраўніка дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мікалай прыхварэў, але ўсё роўна вырашыў удзельнічаць у турніры.

«У яго вынікі на 2,5–3 хвіліны горш, чым на папярэднім этапе, але я яму дарую, таму што ўжо стаяла пытанне, быць ці не быць, але ён кажа: куды дзявацца, паабяцаў камандзе. Гэта мужык, малайчына! Ня пайшоў хварэць, пайшоў сюды»,цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

Фота – БЕЛТА

Стужка навінаў