Коля Лукашэнка і вялікі спорт


Малодшы сын прэзідэнта Беларусі адправіў у вароты зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў дзве шайбы. Сам кіраўнік адзначыўся трыма шайбамі, а агульны разгромны лік склаў 13:7.

Таварыскі матч паміж камандай прэзідэнта Беларусі і ветэранамі зборнай ААЭ, якія не выходзілі на лёд чатыры гады, адбыўся 27 кастрычніка ў Абу-Дабі.

Узяць рэванш супернікі змогуць у чацвер 28 кастрычніка, калі пройдзе чарговая гульня.

Цяпер прэзідэнт краіны знаходзіцца ў Абу-Дабі з працоўным візітам, дзе акрамя спартовых забаваў удзельнічае ў перамовах прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары