Колькасць ахвотных атрымаць статус уцекача ў Беларусі вырасла ў 6 разоў


Найбольшаю групай вымушаных мігрантаў зрабіліся ўкраінцы. Ад пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе 1600 украінскіх грамадзянаў звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбамі аб статусе ўцекача або дадатковай абароне. Прыкладна 1400 з іх атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі тэрмінам адзін год.

Сёння кожная 113-ая асоба на планеце зʼяўляецца альбо ўцекачом, альбо ўнутраным перасяленцам. Агулам колькасць уцекачоў у свеце дасягнула рэкорднага ўзроўню.

«На жаль, за год рост склаў 10%. Сёння іх 65 мільёнаў чалавек. Дзве траціны з іх унутрана перамешчаныя асобы, да іх цяжэй за ўсё дабрацца. Адна трэць уцекачы. 90% знаходзяцца ў краінах з нізкім узроўнем даходу або ў бедных краінах. 50% уцекачоў – дзеці», – заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі..

Больш за ўсё людзей бягуць з Сірыі, Афганістана і Самалі.

Цяперашні даклад ААН прымеркаваны да Сусветнага дня ўцекачоў, які адзначаецца 20 чэрвеня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў