Колькасць ахвяраў вывяржэння вулкану Онтакэ ў Японіі працягвае расці


Медыкі пацвердзілі гібель 48 чалавек,  24 зніклі без вестак. Каля 70 асобаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ад атручвання газамі і распаленага вулканічнага попелу.

Вывяржэнне Онтакэ стала самай маштабнай вулканічнай катастрофай для Японіі за апошніяя 88 гадоў. Прычынай вялікай колькасці ахвяр стала і тое, што ўлады краіны не паведамілі пра стыхійнае бедства. Так званае фрэатычнае вывяржэнне, якое адбылося на гары Онтакэ, часта немагчыма прадказаць, паведамляе Washington Post.

Вывяржэнне пачалося 27 верасня. Тады на схілах гары знаходзіліся некалькі соцен альпіністаў і турыстаў. Цяпер вулканічная актыўнасць Онтакэ знізілася, але не спынілася, што перашкаджае працаваць ратаўнікам.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары