Кнігарня «Логвінаў» атрымала дазвол на гандаль кнігамі


Міністэрства інфармацыі выдала кнігарні «Логвінаў» ліцэнзію на гандаль друкаванай прадукцыяй.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Яна зарэгістраваная ў дзяржаўным рэестры за №3/879 ад 16 сакавіка 2015 года. Цягам 2014 г. кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць гэтую ліцэнзію.

9 студзеня сталічны эканамічны суд пастанавіў аштрафаваць ПВУП «Логвінаў» на 30 базавых велічынь (5,4 млн. рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у 2014 годзе (больш за 960 млн. рублёў).

Чытайце таксама: «Логвінаў» сабраў суму неабходную для выплаты штрафу

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў