Клюшка з аўтографам Лукашэнкі пайшла з малатка за $ 3600


Грошы перададзеныя дабрачыннай арганізацыі «Каманда “Крылы Анёлаў”», якая дапамагае дзецям з цяжкай інваліднасцю і іх бацькам займацца спортам. 

Сродкі, якія заплаціў пакупнік-інкогніта, пойдуць на рыхтаванне каманды з 35 чалавек да ўдзелу ў Менскім паўмарафоне, які пройдзе ў верасні 2016 года.

Клюшка атрымаў у падарунак ад кіраўніка Беларусі журналіст TUT.by Юрый Міхалькевіч. Гэткім шырокім жэстам Лукашэнка адзначыў ягоны артыкул «Разбор без прыкрас. Як гуляе ў хакей Аляксандр Лукашэнка».

Пазней са згоды Лукашэнкі ён выставіў клюшку на дабрачынны аўкцыён.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў