24-25 чэрвеня па запрашэнні беларускага боку ў краіну прыехалі вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітаю.
Яны возьмуць удзел у вайсковым парадзе, прысвечаным святкаванню Дня Незалежнасці.
Міністэрства абароны падае, што кітайцы ўжо праводзяць супольнае трэнаванне з беларусамі ды расейцамі.
«Упершыню ў парадным страі ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі пройдуць вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітая», – заявіў у размове з БЕЛТА прэсавы сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
«Парадны разлік будзе прадстаўлены атрадам ганаровай варты. У яго складзе найлепшыя прадстаўнікі Узброеных сіл Кітая», – заявіў Макараў.
Разам з кітайскімі вайскоўцамі ўпершыню ўдзел у парадзе 3 ліпеня возьмуць жанчыны-вайскоўцы і кадэты.
ДД