Кітайская плыўчыха з Алімпійскіх гульняў забярэ медаль і жаніха


Фота Getty Images

14 жніўня кітайскі алімпіец Цынь Кай, які заваяваў на Гульнях у Рыа бронзавы медаль у сінхронных скачках у ваду з трампліна, запрапанаваў ажаніцца сваёй калезе па зборнай Хэ Цзы. Дзяўчына выйграла срэбра ў скачках у ваду з трохметровага трампліна.

25-гадовая спартоўка расплакалася ад нечаканасці і пагадзілася. Шчаслівы Цынь Кай перастаў трэсціся, пяшчотна пагладзіў сваю партнёрку, надзеў ёй заручальны пярсцёнак на палец і ўручыў ружы.

Гэта ўжо другая прапанова Алімпіяды: некалькі дзён таму бразільскую рэгбістку Ісідору Серула публічна папрасіла ажаніцца ейная сяброўка, якая прыехала ў Рыа ў якасці валанцёра. Спартоўка са слязамі на вачах сказала «так».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары