Кітай хоча купляць газ у ЗША


Пекін перазагружае стасункі з Вашынгтонам.

Крэмль Кітай адкрывае свае рынкі для ЗША ў межах стодзённага плану ў перафарматаванні гандлёвых дачыненняў паміж дзвюма краінамі, што ў красавіку зацвердзіў Доналд Трамп і Сі Цзінь Пін у часе сустрэчы ў Вашынгтоне.

«Злучаныя Штаты вітаюць жаданне Кітаю, як і любога іншага партнёра, атрымліваць звадкаваны газ з ЗША, – заявіла міністэрства энергетыкі ЗША. – На стан 25 красавіка 2017 года дэпартамент энергетыкі ЗША дазваляе экспарт 19,2 млрд кубічных футаў прыроднага газу за дзень у краіны, што не ўваходзяць у зону свабоднага гандлю».

Пра аб’ёмы будучых паставак беспасярэдне ў Кітай пакуль не паведамляюць – кантрактаў яшчэ не падпісалі. Акрамя звадкаванага прыроднага газу, Кітай ізноў пачне імпартаваць з Амерыкі ялавічыну. Расейскія медыі адзначылі гэты факт, не сказаўшы пра «газавую» пастанову важнага для Расеі суседа.

«Пастаўкі звадкаванага газу з ЗША былі ўжо ў 2016-ым годзе. У Кітаі, да таго ж, патрэба ў гэткім паліве расце – у 2016-ым яна склала 33 %. Гэта вельмі невыгодная сітуацыя для Расеі, – лічыць польскі эксперт у пытаннях энергетыкі Войцех Якубік. – Амерыканская канкурэнцыя чарговы раз зрабілася рэальнасцю, не зважаючы на тое, што «Газпром» і Крэмль ігнаруюць гэты фактар».

Пракрамлёўскія медыі тым часам бадзёра рапартуюць, што газаправод «Сіла Сібіры», па якім расейскі газ будзе пастаўляцца ў Кітай, ужо ўшчыльную падышоў да мяжы азіяцкага партнёра. Аднак незразумела, ці дабудуюць кітайскі адцінак газаправоду да 2020-га года, як планавалі раней.

Паводле Войцеха Якубіка, праз фінансавыя праблемы «Газпрому», звязаныя з усё больш нізкім коштам на газ, адпаведным падзеннем прыбыткаў, а таксама з заходнімі санкцыямі ў банкаўскім сектары, што кранулі «Газпромбанк», з’явіліся праблемы з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў. У прыярытэце «Газпрому» «Паўночная плынь–2» у Нямеччыну і «Турэцкая плынь» у Турцыю.

Ужо бліжэйшым часам прэзідэнт Расеі сустрэнецца з сваім кітайскім калегам Сі Цзінь Пінам на форуме «Адзін пас – адзін шлях» у Пекіне. У ліпені Цзінь Пін здзейсніць візіт у адказ у Маскву. Крэмль ужо даўно зрабіў асаблівую стаўку на Кітай, які паварочваецца ў бок Амерыкі і Еўропы. Не здарылася і амерыканскага супрацьстаяння з Кітаем, што мела, на меркаванне экспертаў, змусіць ЗША шукаць збліжэння з Расеяй. Доналд Трамп заявіў, што прэзідэнт Кітаю – «цудоўны чалавек, мець справу з якім яму вельмі падабаецца».

ДД

Глядзі таксама
Каментары