Кітай акажа Беларусі бязвыплатную вайсковую дапамогу


З 25 па 29 траўня праходзіць афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў Кітай. Беларускі чыноўнік абмеркаваў з прадстаўнікамі ўладаў Кітаю вынікі і перспектывы развіцця беларуска-кітайскай супрацы ў вайсковай сферы.

Па выніках сустрэч з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савету КНР Фанам Чанлунам (Fan Changlong) і міністрам абароны КНР Чанам Ваньцюанем (Chang Wanquan) беларускае і кітайскае міністэрствы абароны падпісалі пагадненне аб бязвыплатнай вайсковай дапамозе Беларусі з Кітаю, паведамляе telegraf.by.

Андрэй Раўкоў таксама ўсклаў вянок да помніка Народным героям, наведаў прадпрыемства аэракасмічнай карпарацыі і трэцюю дывізію аховы пекінскага гарнізону.

МЯ, паводле telegraf.by

Глядзі таксама
Каментары