Кірыл Коктыш ведае, хто назваў Беларусь «звар'яцелаю недадзяржаваю»


[vc_row][vc_column][vc_column_text]Антыбеларуская кампанія ў расейскіх медыях набірае абароты і фактычна страчвае сувязь з рэальнасцю.

Сярод іншага, інфармагенцтва «Рэгнум» засумнявалася ў існаванні беларусаў як нацыі, ды беларускай дзяржавы агулам. Расейскае выданне апублікавала матэрыял, у якім называе Беларусь «зварʼяцелаю недадзяржаваю», а нацыю – «прыдуманаю». Каталізатарам «гневу» аўтара стала ініцыятыва некаторых дзіцячых садкоў зрабіць чацвер днём беларускай мовы.

І гэта далёка не першыя выпады ў бок Беларусі аўтара Алы Бронь.

«Рэгнум у Расеі зʼяўляецца даволі маргінальным рэсурсам. Атрымалася, што расейскі дурань напісаў, а беларускі падхапіў. За псеўданімам Алы Бронь хаваецца беларускі аналітык, але я не хачу называць ягонае прозвішча. Ён гады тры таму зʼехаў у Расею. Я ведаю, дзе ён працуе і якім чынам спрабуе рабіць сваю карʼеру», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» палітолаг Кірыл Коктыш.

Паводле эксперта, беларускі МЗС павінен праз расейскіх дыпламатаў даць зразумець, што «Рэгнум» у чарговы раз «перакрочыў рысу».

«Гэты маргінальны рэсурс змагаецца за сваё месца ў расейскай медыяпрасторы. Грошаў у іх няма і тут не даводзіцца казаць пра палітычную замову», – упэўнены Кірыл Коктыш.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў