Кіраўнік расейскага МЗС запрасіў Макея ў Маскву


Сустрэча кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў Расеі і Беларусі адбудзецца 4-5 чэрвеня, паведаміла прэс-сакратарка МЗС РФ Марыя Захарава падчас брыфінгу 31 траўня.

«Па запрашэнню міністра замежных справаў РФ Сяргея Лаўрова 4-5 чэрвеня Расею з працоўным візітам наведае міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь спадар Макей», – сказала Захарава.

Паводле Захаравай, сустрэча адбудзецца напярэдадні святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй.

Дыпламатычныя адносіны паміж РФ і РБ былі ўсталяваныя 25 чэрвеня 1992 г.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары