Кіраўнік Еўрапейскай камісіі «няблага падвыпіў» на саміце ў Жэневе

video

2015 год. Брусель. Жан-Клод Юнкер цалуе прэзідэнта Швейцарыі Сіманэту Самаругу. Фота: REUTERS/Francois Lenoir.

Брытанскае бульварнае выданне «The Sun» сцвярджае, што Жан-Клод Юнкер напіўся падчас саміту, які быў прысвечаны ўрэгуляванню кіпрскай праблемы: з 1974 года краіна падзеленая на грэцкую і турэцкую часткі.

«Было бачна, што Юнкер няблага падвыпіў», – распавяла выданню ананімная крыніца.

Паводле крыніцы, еўрачыноўнік паводзіў сябе вельмі дзіўна: уразаўся ў людзей, мэблю і палымяна спрачаўся са сваймі калегамі.

У 2015 годзе падчас прэс-канферэнцыі ў Латвіі Юнкер фамільярнічаў перад камерамі: хлопаў па шчоках палітыкаў, цягаў іх за гальштукі, а таксама назваў прэмʼера Вугоршчыны Віктара Орбана «дыктатарам».

У 2014 годзе Жан-Клод Юнкер напісаў гумарыстычны артыкул для «The Financial Times» пра ролю алкаголю ў вялікай палітыцы. «Гэта не абавязковая рэч, але часамі дапамагае», – напісаў Юнкер.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары