Кім Чэн Ын з жонкай адкрылі новы тэрмінал пхеньянскага аэрапорту


У Пхеньяне запрацаваў новы тэрмінал мясцовага аэрапорту. На адкрыццё завітаў і паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын са сваёй жонкаю Лі Соль Чу, якая вельмі рэдка з’яўляецца на публіцы. Апошні раз яе бачылі ў красавіку.

Дзяўчыне каля 30 гадоў. Кіраўнік КНДР ажаніўся з былой спявачкай у 2012 годзе.

На фатаграфіях бачна, як пара ў суправаджэнні іншых чыноўнікаў і працаўнікоў аэрапорту прагульваюцца па новым будынку.

У крамах duty-free пасажыры змогуць набыць модную вопратку, гадзіннікі, касметыку, а таксама выпіць каву і шакалад. Хто будзе карыстацца дабротамі тэрміналу – пытанне, бо аэрапорт абслугоўвае толькі рэйсы паміж Пхеньянам і Пекінам, а асноўныя турысты – кітайцы. Дакладная ж колькасць замежнікаў невядомая. Паводле некаторых турыстычных агенцый, дзяржаву штогод наведваюць каля 6 тысяч асобаў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары