Кіеў: 350 жаўнераў прышлі да Парашэнкі патрабаваць дэмабілізацыі


Байцы прайшлі пешшу са сваёй часткі да будынку Адміністрацыі прэзідэнта. Яны патрабуюць дэмабілізацыі, але адпаведнага ўказу прэзідэнта няма.

Некаторыя жаўнеры ў адкрытую гавораць, што прыйшлі пратэставаць, бо не хочуць ехаць у зону АТО. Жаўнеры тэрміновай службы скандуюць «дембель».

«Мы будзем чакаць, калі будзе вядомае канкрэтнае рашэнне. Здавацца вось так, без канкрэтных вынікаў не будзем. Мяне мусілі дэмабілізаваць яшчэ паўгоды таму, некаторых – яшчэ раней», – кажа адзін з удзельнікаў маніфестацыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў