[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Q4XFad6bB8w”][vc_column_text]У інтэрнэце з’явілася відэа, знятае на рагу вуліцаў Хмяльніцкага і Франко ў цэнтры Кіева адразу пасля трагедыі.
Сёння раніцай здымачная група «17-га каналу» праязджала побач з месцам, дзе выбухнула машына, за стырном якой сядзеў Павел Шарамет.
«Воляю выпадку нашая машына аказалася побач і зняла відэа з месца падзеяў», – піша канал.
На відэа бачна, як мінакі выцягваюць з аўтамабіля цела Шарамета.
«Там нага адарваная», – кажа адзін з мужчынаў.
«Кавалкі крыві нават у мяне на фары. Ці ёсць у каго-небудзь цыгарэта, б…дзь?», – кажа іншы сведка.
Напрыканцы зʼяўляецца Алена Прытула, якая пытаецца ў паліцыі, куды павезлі кіроўцу. Яна просіць аператара не здымаць, і той апускае камеру.
«Гэта мой муж», – кажа голас за кадрам.
«17 канал» піша пра сябе, што гэта «інтэрнэт-праект украінскіх журналістаў, якія выступаюць супраць любых цэнзуры і ціску на свабоду слова».
Канал не мае поўнафарматнага вяшчання і транслюецца толькі на «YouTube». Інвестар праекту – ураджэнец Данецку Канстанцін Шкарбан, які сёлета прадаў канал невядомай заходняй кампаніі. Украінскія медыі крытыкуюць «17 канал» за сімпатыі да ДНР і ЛНР, прарасейскую рэдакцыйную палітыку і маніпуляцыі.
ДД, belsat.eu